:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ ФРГ з Днём германскага адзінства

03.10.2025 г.

Паважаныя сябры,

Сардэчна віншую вас з Днём германскага адзінства.

Аб’яднанне Германіі у 1990 годзе стала адной з найбольш значных падзей у гісторыі сучаснай Еўропы.

Нягледзячы на трагічныя наступствы Другой сусветнай вайны, беларусы і немцы сумеснымі намаганнямі здолелі знайсці шляхі да прымірэння і супрацоўнітва. Той вопыт запатрабаваны і сёння, а яго вынікі варта захоўваць і ўмацоўваць. Неабходна мудра рабіць крокі насустрач адзін аднаму.

Беларусь вырашыла працягнуць бязвізавы рэжым для грамадзян краін ЕС, у тым ліку для Германіі. Прапануем разам здымаць памежныя і іншыя бар’еры з мэтай аднаўлення двухбаковых адносін.

Гэта будзе няпроста ў цяперашні час, але цалкам адпавядае сапраўдным інтарэсам нашых краін і народаў.

Жадаю усім вам міру, шчасця і дабрабыту.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці