Гандлёва — эканамічныя адносіны
З аднаўлення дыпламатычных адносін у 1992 годзе Германія з'яўляецца адным з вядучых эканамічных партнёраў Беларусі.
З мэтай стымулявання беларуска-германскіх эканамічных сувязяў Мінск і Берлін стварылі шэраг двухбаковых інстытуцыйных фарматаў, дзейнасць якіх была скіравана на развіццё прававой базы, наладжванне прамысловых і дзелавых кантактаў, а таксама вызначэнне перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва:
Беларуска-германская працоўная група па гандлю і інвестыцыях,
Беларуска-германская працоўная група па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве,
Беларуска-германская сумесная камісія па аўтамабільным пасажырскім і грузавым транспарце,
Беларуска-германскі няўрадавы савет па дзелавым супрацоўніцтве,
Беларуска-германскія энергетычныя форумы.
На дадзены момант праца гэтых платформаў прыпынена па ініцыятыве нямецкага боку.
Германія традыцыйна адыгрывала важную ролю на рынку прамых інвестыцый у Беларусі. Да 2020 года каля 500 нямецкіх кампаній, у тым ліку вядучыя канцэрны, пастаянна прысутнічалі ў Беларусі ў той ці іншай арганізацыйна-прававой форме. Сёння гэтая лічба амаль удвая зменшылася.
З 2021 года гандаль таварамі і паслугамі паміж Беларуссю і Германіяй, які раней ацэньваўся ў некалькі мільярдаў еўра, дэманструе стабільную тэндэнцыю да зніжэння. У выніку ўвядзення ЕС абмежавальных мер, якія парушаюць міжнароднае права, і практыкі іх шырокай інтэрпрэтацыі ў Германіі ў апошнія гады пастаўкі ў ФРГ шэрагу беларускіх тавараў, запатрабаваных нямецкай эканомікай (нафта і нафтапрадукты, прадукцыя дрэваапрацоўкі, металургічная прадукцыя, мінеральныя угнаенні і г.д.) і спрыяючых яе канкурэнтаздольнасці, спыніліся.
У апошнія гады ў выніку санкцый таксама значна знізілася роля Германіі як вядучага пастаўшчыка інвестыцыйных тавараў у Беларусь, уключаючы аўтамабілі, сельскагаспадарчую і медыцынскую тэхніку, вытворчыя лініі, станочнае і іншыя віды прамысловага абсталявання. Нішы, вызваленыя нямецкімі кампаніямі, актыўна запаўняюцца пастаўшчыкамі з іншых краін, а таксама айчыннымі прадпрыемствамі.
На бягучым этапе эканамічнае супрацоўніцтва з Германіяй носіць абмежаваны характар. Разам з прамымі санкцыйнымі абмежаваннямі гандлёвым адносінам таксама перашкаджаюць бар'еры ў сферы лагістыкі і разлікаў.