Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва
Беларуска-германскае супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхналогій грунтуецца на палажэннях Міжурадавага пагаднення аб развіцці шырокамаштабнага супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, прамысловасці, навукі і тэхналогій (8 лістапада 1993 г.) і Сумеснай заявы Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь і Федэральнага міністэрства адукацыі, навукі, даследаванняў і тэхналогій Федэратыўнай Рэспублікі Германія аб арганізацыі навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва (18 сакавіка 1996 г.).
Пагадненні аб супрацоўніцтве былі падпісаны паміж найбуйнейшымі навуковымі арганізацыямі дзвюх краін – Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Нямецкім даследчым таварыствам (1997), Фондам імя Александра фон Гумбальта (1998) і Асацыяцыяй прамысловых даследчых таварыстваў «Ота фон Герыке» (2003) (з 2024 года – Альянс прамысловых даследванняў — AIF).
Усталяваны кантакты паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Федэральным міністэрствам адукацыі і даследаванняў Германіі, беларускімі спецыялізаванымі інстытутамі і даследчымі арганізацыямі Таварыства імя Макса Планка, а таксама Таварыствам імя Фраунгофера.
Важныя напрамкі сумесных навуковых даследаванняў уключаюць медыцыну, энергазберажэнне, біятэхналогіі, экалогію і выкарыстанне мясцовых аднаўляльных крыніц энергіі.
З 2022 года супрацоўніцтва паміж навукова-даследчымі арганізацыямі Беларусі і Германіі прыпынена па ініцыятыве нямецкага боку.