Інфармаванне аб замежных дакументах
Законам Рэспублікі Беларусь “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь” ўсталявана, што:
- грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія на дзень набыцця моцы Закона маюць замежны дакумент – грамадзянства замежнай дзяржавы або від на жыхарства, або іншы дакумент замежнай дзяржавы, які дае права на ільготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, – абавязаны паінфармаваць аб гэтым органы ўнутраных спраў або органы дыпламатычнай службы на працягу трох месяцаў з дня набыцця моцы Законам;
- грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія набылі/атрымалі замежны дакумент – грамадзянства замежнай дзяржавы, від на жыхарства або іншы дакумент замежнай дзяржавы, які надае права на ільготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю, – абавязаны паінфармаваць аб гэтым органы ўнутраных спраў або органы дыпламатычнай службы на працягу трох месяцаў з дня атрымання адпаведных дакументаў.
Прадстаўленне інфармацыі ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія (г.Берлін) і ў Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене магчыма шляхам:
- асабістага звароту грамадзяніна;
- пісьмовага звароту па пошце;
- накіравання інфармацыі на электронную пошту germany.consul@mfa.gov.by.
У выпадку накіравання дакументаў па пошце неабходна дадаць зваротны канверт з наклеенымі паштовымі маркамі і адрасам атрымальніка.
Заяўнік, які мае від на жыхарства ў Германіі або іншы аналагічны дакумент прадстаўляе:
- паведамленне;
- копію дазвола на пражыванне / віда на жыхарства (Aufenthaltstitel, Aufenthaltserlaubnis, Blaue Karte і г.д.);
- копію беларускага пашпарта (усіх старонак з інфармацыяй і штампамі). Калі пашпарт біяметрычны, то прадстаўляецца копія ідэнтыфікацыйнай карты.
Заяўнік, які мае грамадзянства Германіі, прадстаўляе:
- паведамленне;
- копію даведкі аб набыцці грамадзянства Германіі (Einbürgerungsurkunde) або іншай даведкі, у якой пададзена дата набыцця грамадзянства Германіі або інфармацыя аб тым, што грамадзянства Германіі набыта па нараджэнні (Prüfung des Erwerbs der deutschen Staatsangehörigkeit або іншая даведка). Інфармацыя аб набыцці нямецкага грамадзянства дзіцём па нараджэнні таксама можа быць уключана ў даведку аб рэгістрацыі (Meldebescheinigung). Просім не падаваць Meldebescheinigung, калі інфармацыя аб даце набыцця нямецкага грамадзянства ў ім не пададзена;
Пашпарт грамадзяніна Германии (у тым ліку дзіцячы пашпарт) і дакументы «позняга перасяленца» не ўтрымліваюць даты атрымання нямецкага грамадзянства і не прымаюцца да разгляду.
- копію беларускага пашпарту (усіх старонак з інфармацыяй і штампамі). Калі пашпарт біяметрычны, то прадстаўляецца копія ідэнтыфікацыйнай карты.
Прадстаўленне інфармацыі аб замежным дакуменце ў адносінах да непаўналетняга ажыццяўляецца яго законным прадстаўніком (бацікам або маці). Пры гэтым законны прадстаўнік павінен таксама прадставіць дакумент, які сведчыць яго асобу.
Пасля рэгістрацыі паведамлення заяўніку выдаецца апавяшчэнне, якое пацвярджае атрыманне паведамлення, з пячаткай замежнай установы і подпісам консульскай службовай асобы.
У выпадку асабістага звароту апавяшчэнне выдаецца на рукі, а ў выпадку накіравання дакументаў па пошце высылаецца ў аплачаным заяўніком зваротным канверце.
У выпадку неадпаведнасці дасланай інфармацыі аб замежным дакуменце вышэйпададзеным патрабаванням яна не прымаецца да разгляду.
Несапраўдныя (у тым ліку са скончаным тэрмінам дзеяння) дакументы – пашпарты, віды на жыхарства, а таксама незапоўненыя і непадпісаныя паведамленні да разгляду не прымаюцца.
Калі Вы пасля накіравання дакументаў па пошце не атрымалі апавяшчэнне, раім звязацца з Пасольствам або Генеральным консульствам і ўдакладніць, ці атрымала замежная ўстанова Вашы дакменты і ці адпавядаюць яны ўсталяваным патрабаванням.
У выпадку атрымання грамадзянінам новага замежнага дакумента або падоўжання тэрміна яго дзеяння інфармаванне ажыццяўляецца паўторна тым жа парадкам.
Больш падрабязная інфармацыя ўтрымліваецца па спасылцы
https://belarusfacts.by/ru/belarus/consul/foreigndocuments/
З 1 студзеня 2025 года ўступілі ў сілу змяненні ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і (далей — Кодэкс), якія датычацца рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
Артыкул 2381 Кодэкса прадугледжвае абавязак грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, на працягу шасці месяцаў з моманту рэгістрацыі акта грамадзянскага стану кампетэнтным органам замежнай дзяржавы прадстаўляць у органы загса дадзеныя звесткі.
Парадак прадстаўлення грамадзянамі звестак аб актах грамадзянскага стану, зарэгістраваных за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама іх уліку і апрацоўкі ўстаноўлены пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2024 г. № 944.
Згодна з пастановай звесткі аб актах грамадзянскага стану, учыненых за мяжой, накіроўваюцца:
• грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, – у аддзел загса па месцы іх жыхарства;
• грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь і стаяць на консульскім уліку ў загранустанове, – у загранустанову па месцы пастаноўкі на консульскі ўлік.
Прадстаўленне інфармацыі ў пасольства або консульскую ўстанову Беларусі магчыма шляхам:
• непасрэднага звароту самім грамадзянінам або яго прадстаўніком (у дачыненні да непаўналетніх інфармацыю падаюць законныя прадстаўнікі);
• накіраванні пісьмовага звароту па пошце.
Дакументы, выдадзеныя ў замежных дзяржавах у пасведчанне актаў грамадзянскага стану, павінны прадстаўляцца ў органы загса пры наяўнасці іх легалізацыі (прастаўлення апастыля), суправаджацца перакладам на беларускую або рускую мову, пры гэтым вернасць перакладу або сапраўднасць подпісу перакладчыка павінны быць засведчаны натарыяльна. Пры прадстаўленні грамадзянамі звестак аб актах грамадзянскага стану праз паштовае адпраўленне да заявы прыкладаюцца натарыяльна засведчаныя копіі дакументаў.
Формы заяў аб прадстаўленні звестак аб актах грамадзянскага стану, зарэгістраваных за межамі Рэспублікі Беларусь, зацверджаны пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2007 г. № 42 «Аб устанаўленні форм заяў і часопісаў, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану».
Спампаваць форму для запаўнення можна тут.
Заканадаўства па пытанні прадстаўлення звестак аб актах грамадзянскага стану, зарэгістраваных за межамі Рэспублікі Беларусь:
• Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ад 9 ліпеня 1999 г. № 278-3;
• Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
ад 10 снежня 2024 г. № 944 «Аб парадку прадстаўлення грамадзянамі звестак аб актах грамадзянскага стану, зарэгістраваных за межамі Рэспублікі Беларусь, а таксама іх уліку і апрацоўкі»;
• Пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2007 г. № 42 «Аб устанаўленні форм заяў і часопісаў, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану».