Палітычныя адносіны
Беларуска-германскія дыпламатычныя адносіны былі ўпершыню ўстаноўлены ў 1923 годзе як вынік распаўсюджвання на Беларускую Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку палажэнняў Рапальскага дагавора, заключанага паміж Савецкай Расіяй і Веймарскай Германіяй у красавіку 1922 года.
5 лістапада 1922 г. у г.Берліне быў падпісаны дагавор аб распаўсюджванні палажэнняў гэтага германа-расійскага пагаднення на іншыя савецкія рэспублікі. У той жа дзень спецыяльнай нотай рэйхсканцлера Карла Ёзэфа Вірта ў адрас паўнамоцнага прадстаўніка Савецкай Расіі ў Германіі Мікалая Хрэсцінскага было паведамлена аб прызнанні Германіяй дэ-юрэ шасці савецкіх рэспублік, уключаючы Беларускую Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку, а таксама аб згодзе ўсталяваць з імі дыпламатычныя і консульскія адносіны яшчэ да ратыфікацыі самаго дагавора.
9 красавіка 1923 г. рэйхспрэзідэнт Ф.Эберт прыняў даверчы ліст у Пасла М.Крэсцінскага, які атрымаў неабходныя паўнамоцтвы ад Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР. З яго перадачай былі ўстаноўлены паўнавартасныя дыпламатычныя адносіны паміж Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай і Германскай Рэспублікай.
.jpg)
Беларуска-германскія дыпламатычныя адносіны былі адноўлены ў 1992 годзе пасля набыцця Беларуссю незалежнасці. Пагадненне аб дыпламатычных адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Германія было падпісана 13 сакавіка 1992 г. у г.Мінску міністрамі замежных спраў дзвюх краін Пятром Краўчанкам і Гансам-Дзітрыхам Геншэрам.
У сталіцах абедзвюх дзяржаў былі аператыўна адкрыты пасольствы. З 2012 года функцыянуе таксама Генеральнае консульства Беларусі ў г.Мюнхене. Створана значная дагаворна-прававая база двухбаковага супрацоўніцтва, якая налічвае сёння звыш за 20 міжнародных дагавораў і пагадненняў у розных сферах.
Створаны двухбаковыя істытуцыянальныя фарматы ўзаемадзеяння, у тым ліку Стратэгічная кансультатыўная група Беларусь — Германія, Беларуска-германская працоўная група па гандлю і інвестыцыях, Беларуска-германская працоўная група па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, Беларуска-германская змешаная камісія па пытаннях міжнароднага пасажырскага і грузавога транспарта.
У 1996 і 1998 гг. адбыліся працоўныя візіты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ў ФРГ.
У лютым 2015 г. г.Мінск наведала Федэральны канцлер ФРГ А.Меркель для ўдзела ў сустрэчы на вышэйшым узроўні ў «нармандскім фармаце» па пытаннях урэгулявання ўкраінскага крызісу.
29 чэрвеня 2018 г. адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйны візіт Федэральнага прэзідэнта ФРГ у Беларусь. Ф.-В.Штайнмаер прыняў удзел у адкрыцці другой лініі мемарыяльнага комплексу «Трасцянец», а таксама быў прыняты Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам.
13 сакавіка 2022 г. Беларусь і Германія адзначылі 30-годдзе аднаўлення дыпламатычных адносін.
9 красавіка 2023 г. споўнілася 100 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Германіяй.
На цяперашнім этапе беларуска-германскія палітычныя адносіны з прычыны незаконных санкцый ЕС супраць Беларусі, якія актыўна падтрымліваюцца Берлінам, знаходзяцца ў стане фактычнай замарозкі.